?

Log in

entries friends calendar profile Previous Previous Next Next
Что я читал и два вопроса для вас - zubritanets
zubritanets
zubritanets
Что я читал и два вопроса для вас
40 comments or Leave a comment
Comments
hardzin From: hardzin Date: January 23rd, 2009 09:57 pm (UTC) (Link)
Цікава было б, каб брытанская амбасада публікавала статыстыку (а пры магчымасці і аналітыку) выездаў беларусаў у Брытанію і на сталае жыхарства, і на навучанне, і з кароткатэрміновымі візітамі. Хацелася б бачыць дынаміку міграцыйных працэсаў паміж нашымі краінамі. А таксама хацелася б ведаць, прыкладам, у якіх навучальных установах беларускія студэнты найбольш вучацца і працуюць.
Таксама хацелася б асвятлення міграцыйнай палітыкі Брытаніі. Пры чым было б цікава чытаць не толькі пра сучасныя захады ўраду, але і пэўную гістарычную рэканструкцыю міграцыйнай палітыкі, скажам ад канца ХІХ - пачатку ХХ ст. Тым больш што і з беларускіх земляў эмігранты ў той час вельмі актыўна выязджалі ў Брытанію. Але цікава не толькі тое, што звязана з беларусамі, а таксама і з іншымі нацыямі эмігрантаў у Брытаніі раней і цяпер.
З гістарычных падзеяў цікава, як у брытанскіх школьных падручніках падаецца гісторыя першай і другой сусветных войнаў.
З сучасных падзеяў цікава ведаць пра тое, як рэагуе брытанскі ўрад на асноўныя сучасныя сусветныя падзеі. Гэта, безумоўна, можна знайсці, пры жаданні, у розных крыніцах, але на сайце амбасады, тым больш калі гэта будзе яшчэ і па-беларуску, падаецца гэта вельмі дарэчы.
Цікава было б чытаць там жа інфармацыю пра цікавыя брытанскія кніжныя навінкі, прысвечаныя як Брытаніі, гэтак і Беларусі (калі такія з'яўляюцца). Дый наогул цікавая інфармацыя пра значныя культурныя падзеі ў Брытаніі.
У святле падзеяў сусветнага крызісу цікавая таксама інфармацыя пра тое, што адбываецца ў эканоміцы Брытаніі і як яна з тым крызісам змагаецца.
І апошняе, было б цікава, каб амбасада нейкім чынам збірала і публікавала ўражанні брытанцаў ад наведвання Беларусі, прычым розныя ўражанні: і адмоўныя і станоўчыя, а таксама спіс тых месцаў у Беларусі, якія брытанцы наведваюць найбольш.
Буду вельмі ўдзячная, калі нешта з прапанаванага сапраўды з'явіцца на сайце амбасады, за беларускамоўную версію якога кажу адмысловы дзякуй.
40 comments or Leave a comment